Каманда Раманчука не можа атрымаць дадзеныя
Прадстаўнікі участковых выбарчых камісій Гродзенскай – Паўночнай акругі адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдата ў дэпутаты Яраслава Раманчука, парушаючы такім чынам беларускае заканадаўства, паводле якога выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.
Сёння ў Гродна, як і па ўсёй краіне, праходзіць першы дзень датэрміновага галасавання. Аднак, Яраслаў Раманчук і яго давераныя асобы не здолелі атрымаць дадзеныя па колькасьці выбаршчыкаў і колькасьці атрыманых бюлетэней на большасьці ўчастковых камісій, прадстаўнікі якіх безпадставова адмаўляюцца агучваць патрэбныя лічбы. На думку Юрыя Істоміна – даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты беларускага парламента Яраслава Раманчука, гэты факт з’яўляецца яскравым падцверджаннем таго, што выбары праходзяць недэмакратычна.
Не спрыяюць правядзенню сустрэчаў Яраслава Раманчука з выбарцамі і кіраўнікі дзяржаўных установаў. Прыкладам, адміністрацыя некалькіх гродзенскіх сярэднеадукацыйных школаў безпадставова адмовіла кандыдату ў прадастаўленні заляў, а дырэктар камбіната будаўнічых матэрыялаў не выказаў жадання даць дазвол у сувязі з аварыйным станам памяшкання, у якім , негледзячы на гэта, кожны тыдзень жыхары горада адзначаюць вясельлі і дні народзінаў.