viasna on patreon

Крычаў: агітацыя адбываецца не на роўных умовах

2008 2008-09-23T13:50:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такую думку выказаў кандыдат у дэпутаты па Крычаўская выбарчая акруга №83, рэдактар незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны.

“Агітацыя адбываецца не на роўных умовах, - гаворыць Сяргей Няроўны, - Праўладную кандыдатку ў дэпутаты спадарыню Белкіну ў працоўны час возяць па працоўных калектывах, дзе яна выступае перад сабраўшыміся там людзьмі. Мне такіх сустрэч не арганізоўваюць. 12 верасня да мяне прыязджаў спадар Мілінкевіч і я спрабаваў атрымаць для сустрэчы з выбаршчыкамі памяшканне, але акруговая выбарчая камісія не дапамагла мне ў вырашэнні гэтага пытання, у выніку чаго давялося праводзіць сустрэчу на адкрытым паветры”.

Спадар Няроўны адзначае, што ўлёткі за праўладную кандыдатку спадарыню Белкіну распаўсюджваюць самі чыноўнікі. Ва ўсіх крамах і ў іншых месцах вывешаны яе агітацыйныя матэрыялы, а яму вельмі часта адмаўляюць у вывешванні сваіх агітацыйных матэрыялаў побач з яе плакатамі.

“У раённай газеце “Ленінскі кліч”, - працягвае Сяргей Няроўны, - друкуюць заклікі давераных асоб спадарыні Белкінай, альбо проста кіраўнікоў розных арганізацый горада, каб падтрымаць спадарыню Белкіну. Калі ж сябра маёй ініцыятыўнай групы звярнуўся да рэдактаркі газеты “Ленінскі кліч”, каб яна надрукавала матэрыял у маю падтрымку, то яна адмовілася яго друкаваць. З гэтай нагоды мы падалі скаргу ў пракуратуру, але час ідзе, перыяд агітацыі хутка скончваецца і нам гэта не на карысць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства