viasna on patreon

Упершыню ў Савет Рэспублікі будуць прызначаныя паўторныя выбары

2008 2008-09-23T14:35:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўторныя выбары будуць упершыню прызначаныя ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Прычынай такой сітуацыі стала адмова айца Фёдара Поўнага балатавацца кандыдатам у сенатары.

Вось што паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік:

"Тэрмін вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, устаноўлены выбарчым заканадаўствам, скончыўся. Таму паўторнае вылучэнне па горадзе Мінску ўжо на гэтыя выбары не можа быць зроблена".

Паводле словаў Лазавіка, паколькі ад Мінску будзе абрана на аднаго сенатара менш, ЦВК давядзецца прызначаць дату паўторных выбараў. Праўдападобна, яны адбудуцца яшчэ сёлета.

Адзначым, што раней выпадкаў, калі ў Савеце Рэспублікі не хапала сенатараў, не было. Але Мікалай Лазавік не бачыць тут вялікай праблемы:

"Такі выпадак упершыню, але заканадаўствам такая сітуацыя прадугледжаная. І ў спакойным, працоўным рэжыме мы гэтую праблему вырашым".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства