Брэст: Прапановы па апячатванні скрыняў для датэрміновага галасавання акруговая камісія адпрэчыла
19 верасьня Сяргей Вакуленка, давераная асоба кандыдата Дзмітрыя Шыманскага, накіраваў у акруговую камісію Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 заяву з прапановамі па апячатванні скрыняў, якія дазволяць пазбегнуць фальсіфікацый падчас датэрміновага галасавання.
С. Вакуленка прапанаваў апячатваць вонкавую частку дна скрыняў для датэрміновага галасавання кантрольнай стужкай, якая павінна заклейваць вінт ці шуруп, якім дно скрыні прымацавана да корпуса. Такая прапанова матывавана тым, што дно прымацавана да саміх скрынаў шурупамі, якія лёгка адкруціць і зрабіць падмену любой колькасці бюлетэняў.
На сённяшні дзень апячатванне скрыняў для датэрміновага галасавання праводзіцца толькі ў тым месцы, дзе зачыняецца вечка. Пры гэтым не існуе забеспячэння захаванасці дна скрыні.
Па словах С. Вакуленкі, старшыня акруговай камісіі М. Колбік, азнаёміўшыся з ягонымі прапановамі па ўвядзенні новай схемы апячатвання скрыняў для датэрміновага галасавання, сказала, што ніхто не будзе апячатваць скрыні так, як ён прапануе, што “ўсё гэта абы што”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”