Магілёўшчына: сустрэча рабочых свінакомплекса “Светлае” з праўладным кандыдатам Аляксандрам Разганавым адбылася ў значна паменшаным складзе
Пасля таго, як рабочыя ААТ “Светлае”, што каля вёскі Верамейкі, Чэрыкаўскага раёна, Магілёўскай вобласці масава пачалі выказваць незадавальненне і нежаданне падпарадкоўвацца рашэнню кіраўніцтва свінакомплекса, якое вырашыла іх пасля працоўнага дня цэнтралізавана даставіць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым, адміністрацыя ААТ “Светлае” пайшло на саступкі.
У выніку было прынята рашэнне, што не ўсе рабочыя свінакомплекса паедуць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты, старшынёй Магілёўскага райвыканкама спадаром Разганавым, а толькі па некалькі прадстаўнікоў ад кожнага працоўнага ўчастка.
Нагадаем, што рабочыя былі не задаволены тым, што пасля працы, стомленых, галодных і маючых свае праблемы і планы на вечар людзей кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла цэнтралізавана даставіць на сустрэчу з праўладным кандыдатам у дэпутаты. Прычым яно пагражала рабочым, што “прагульшчыкі” гэтага мерапрыемства патрапяць у адмысловыя спісы, пасля чаго ў дачыненні да іх будуць здзяйсняцца адмысловыя меры спагнання. Рабочым таксама сказалі, што аўтобус свінакомплекса не будзе прыпыняцца на прыпынках, а напрамую даставіць іх у сярэднюю школу вёскі Верамейкі дзе і адбудзіцца сустрэча са спадаром Разганавым.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”