viasna on patreon

Берасьце: назіральнікі адзначылі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства ў першы дзень датэрміновага галасавання

2008 2008-09-24T14:34:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасня падчас працы выбарчай камісіі ў 12:10 на выбарчым участку № 36, дзе праходзіла датэрміновае галасаванне, за сталом прызначаным для назіральніка два студэнты здавалі залік. Калі назіральнікі ўвайшлі і запыталіся, што адбываецца на участку для галасавання і хто гэтыя людзі, старшыня выбарчай камісіі В.П. Шчэрбач загадаў студэнтам пакінуць памяшканне. 

Выбарчы участак № 36 Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 знаходзіцца на тэрыторыі Берасцейскага тэхнічнага універсітэту ў кавярні “Зодчый”, сябрамі выбарчай камісіі ў большасці з’яўляюцца выкладчыкі ўніверсітэту. Знаходжанне іншых асобаў на выбарчым участку супярэчыць Артыкулу 13  Выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

На ўсіх участках для галасавання па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2 адсутнічае інфармацыя – адрэса і тэлефоны – Цэнтральнага выбарчага камітэту РБ. На многіх участках адсутнічае даступная для выбаршчыкаў інфармацыя па саставу выбарчай камісіі. На участку для галасавання № 37 адсутнічала кніга ўліку карэспандэнцыі. Дакумент пачалі афармляць толькі калі давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты ў ППНС РБ запатрабавалі занатаваць іх пажаданні і заўвагі.  

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства