viasna on patreon

Андрэй Цянюта арыштаваны на 7 сутак

2008 2008-09-25T08:08:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд Чыгуначнага раёну горада Гомеля разгледзеў адміністрацыйную справу моладзевага актывіста Андрэя Цянюты і пакараў яго на сем сутак арышту і штрафу ў памеры на 700 тыс. рублёў за акцыю, што правёў маладафронтавец на Дзень гораду.

Падчас урачыстай цырымоніі ля Лядовага палацу хлопец узьняў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

23 верасня  Цянюту зьнялі з цягніка, што накіроўваўся ў Менск. Міліцыянты абвінавацілі актывіста ў тым, што ён ухіляецца ад судовага працэсу і пратрымалі да раніцы ў ізалятары.

Прэс-служба Маладога фронту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства