viasna on patreon

Адмовы ў прадастаўленні інфармацыі – па ўсёй краіне

2008 2008-09-25T09:47:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазыр

Старшыні участковых камісіяў Мазырскай выбарчай акругі №42 адмаўляюць даверанным асобам кандыдата ад АГП Леаніда Арлова ў прадастаўленні інфармацыі пра ход выбарчай кампаніі. Асноўнай прычынай адмоваў называецца паступіўшае распараджэнне. Кім аддадзены загад і каму не прадастаўляць – не адказваюць. 

Старшыні камісіяў таксама матывуюць свае адмовы адсутнасцю ў давераных асобаў накіраванняў і пратаколаў  арганізацыі, якая іх накіравала на ўчасткі. Пры гэтым, як прыклад, стршыні камісіяў дэманструюць накіраванні  і пратаколы назіральнікаў ад БРСМ.

Разам з тым, відаць, кепска сяброў камісіў вучылі на шматлікіх семінарах, інакш бы яны ведалі, што давераныя асобы могуць прысутнічаць на любых участках адпаведнай акругі без папярэдняга паведамлення і без нейкіх “накіраванняў” – дастаткова мець пры сабе паведчанне давераных асобаў кандыдатаў.

Гародня

Выбарчыя камісіі Гарадзенскай-Паўночнай акругі №51 адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю пра колькасць выбаршчыкаў і колькасць атрыманых бюлетэняў як самому кандыдату Яраславу Раманчуку, які балатуецца па гэтай акрузе, так і ягоным давераным асобам. Гэта сітуацыя захоўваецца на большасці выбарчых участкаў.

Ганцавічы

У Ганцавіцкім раёне адмаўляюць у прадастаўленні інфармацыі пра ход галасавання нават журналістам. Так, у Малых Круговічах сябра камісіі Рыгор Хадасок патрабуе ад карэспандэнтаў СМІ акрэдытацыю. “А так вы для мяне ніхто” – гаворыць ён. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства