Мінск: Кандыдат “ад улады” Віталь Бусько выкарыстоўвае адміністратыўны рэсурс
Сяргей Юранаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №107 Менска Віктара Кавальчука, падаў скаргу ў акруговую камісію аб парушэньні выбарчага заканадаўства.
Як паведамляюць сябры ініцыятыўнай групы Кавальчука, ягоны праўладны канкурэнт– прарэктар БГУІР Віталь Бусько – шляхам публікацыі сваёй перадвыбарчай праграмы ў газеце “Веснік Савецкага раёна” парушыў адразу 7 артыкулаў Выбарчага кодэксу.
У заяве, у прыватнасці, паведамляецца, што на выбарчых участках Усходняй выбарчай акругі №107 бясплатна распаўсюджваецца №5 газеты «Веснік Савецкага раёна”, заснавальнікам якой з’яўляецца Адміністрацыя Савецкага раёну Мінска.
Так, газета распаўсюджвалася ў памяшканнях участкаў №№ 538, 542, 543, 544, 545, 546, 547, 548, 549, 551, 555. На другой старонцы газеты апублікаваная перадвыбарчая праграма кандыдаты ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Бусько Віталя Леанідавіча. Праграмы іншых кандыдатаў па гэтай акрузе у газеце не змашчаны. У заяве таксама прыводзяцца факты парушэння іншых артыкулаў Выбарчага кодэксу.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”