viasna on patreon

Гарадзеншчына: акруговая камісія Дзятлаўскай выбарчай акругі не задаволіла скаргі Яніны Гузоўскай

2008 2008-09-25T12:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 верасня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №55. Сярод іншага на ёй разглядаліся скаргі кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яніны Гузоўскай, якая прадстаўляе партыю ПКБ і кааліцыю Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.  Першая скарга датычыла таго, што выступ кандыдаткі, які трансляваўся па тэлеканале “Лад” абодва разы ў Дзятлаве і многіх іншых населеных пунктах раёну “перабіваўся” перадачамі Берасцейскай абласной студыі тэлебачаньня. Камісія пастанавіла, што аніякага парушэння ў гэтым няма, бо непасрэдна камісія не можа ўплываць на тэхнічныя аспекты трансляцыі (цікава, што адкажа на адпаведную скаргу Цэнтрвыбаркам?).  Другая скарга Яніны Гузоўскай была скіравана супраць іншага праўладнага кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе – Міхаіла Орды. Міхаіл Орда 1 верасня ў Наваельненскай школе ўручаў дзецям каштоўныя падарункі – спартовыя трэнажоры і іншае. Камісія не ўгледзела ў гэтым факце парушэння заканадаўства, вырашыўшы, што гэта не была датэрміновая агітацыя. Маўляў, Міхаіл Орда дзейнічаў у той момант як дэпутат палаты прадстаўнікоў, а не як кандыдат у дэпутаты, а падарункі былі закуплены ў рамках дзяржаўнай праграмы.  У камісію была прадстаўлена яшчэ адна скарга – нібыта ад бацькоў вучняў Наваельненскай школы на тое, што Яніна Гузоўская перашкаджае Міхаілу Орду працаваць з сваімі “удзячнымі” выбаршчыкамі. Скаргу падпісалі па словах прадстаўнікоў камісіі ажно 35 чалавек. Са свайго боку камісія звярнула ўвагу на нібыта нелегальнае распаўсюджванне па тэрыторыі выбарчай акругі газеты “Товарищ”. У выніку камісія аніякіх афіцыйных папярэджанняў не зрабіла.    “Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства