viasna on patreon

Орша: Выбаршчыкі "знікаюць" цэлымі вуліцамі

2008 2008-09-27T09:00:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што выбарчая кампанія падыходзіць да фінішу, назіральнікі ў рэгіёнах па-ранейшаму знаходзяць парушэнні ў рашэннях выканкамаў аб фармаванні выбарчых участкаў.

Так, аказалася, што ў Оршы жыхары вуліц Цэлібьева, завулкаў Цэліка, Шакміна і Рынкавага,  Метэаралагічнага праезду пазбаўленыя выбарчага права, бо гэтыя тэрыторыі не ўключаныя ў склад ні аднаго з выбарчых участкаў. Шэраг назіральнікаў бачыць ў гэтым выпадку спробу маніпуляцыі з выбарчымі спісамі. Іншыя мяркуюць, што мае месца звычайнае галавацяпства чыноўнікаў. Як бы там ні было, факт парушэння закона - у наяўнасці.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства