У датэрміновым галасаванні за чатыры дні прынялі ўдзел 18,8% выбаршчыкаў
У датэрміновым галасаванні на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання за чатыры дні - з 23 па 26 верасня - прынялі ўдзел 18,8% выбаршчыкаў ад усяго спіскавага складу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Нагадаем, што сёння датэрміновае галасаванне ў Беларусі завяршаецца. Асноўны дзень парламенцкіх выбараў - 28 верасня.
Па дадзеных сакратара Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці датэрмінова прагаласавалі 17,3% выбаршчыкаў, у Віцебскай - 22,6%, Гомельскай - 20,1%, Гарадзенскай - 17,2%, Менскай - 19,1%, Магілёўскай - 19% і Менску - 16,9%.
Паводле дзеючага ў Беларусі заканадаўства, каб выбары былі прызнаныя адбыўшыміся ў першым туры, на ўчасткі павінны прыйсці больш 50% грамадзян, занесеных у спісы выбаршчыкаў.