Віцебск: Датэрміновае галасаванне - "грамадзянскі абавязак"
https://spring96.org./be/news/25322
2008
2008-09-27T14:16:40+0300
2008-09-27T14:16:40+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У настаўніцкай гімназіі №8 г. Віцебска (Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга №18) размешчаны лісток з ананімным заклікам: "Праявіце свой грамадзянскі абавязак - прагаласуйце датэрмінова".
Відаць, выбаршчыкі на Віцебшчыне сапраўды выхаваныя з пачуццём грамадзянскага абавязку, паколькі гэтая вобласць лідзіруе па колькасці датэрмінова прагаласаваўшых выбаршчыкаў - па выніках чатырох дзён іх колькасць складае 22,4% ад агульнага ліку.
А, напрыклад, на асобна ўзятым участку №60 Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20 толькі за адзін дзень (26 верасня) прагаласавалі 344 выбарнікі, што складае 14,74% ад агульнай іх колькасці на ўчастку.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"