viasna on patreon

Галасаванне ў Міёрах: адзін за ўсіх…

2008 2008-09-27T14:33:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На шэрагу ўчасткаў у Міёрскай выбарчай акрузе № 24 пры датэрміновым галасаванні не патрабуюць ад выбаршчыкаў пашпарты, а некаторым прапануюць прагаласаваць за іншых членаў сям’і, прапісаных па тым жа адрасе.

Так, напрыклад, у вёсцы Фарынава Святлане Аляксееўне Амосавай, якая прыйшла на свой выбарчы ўчастак, было прапанавана прагаласаваць таксама  за мужа і дачку, з якімі яна жыве разам. Адсутнасць саміх выбаршчыкаў ці хаця б іх дакументаў сяброў камісіі не спыняла. Калі Святлана Аляксееўна нагадала камісіі, што на папярэдніх выбарах за іншых членаў сям’і галасаваць не дазвалялася, ёй было адказана, што на гэтых выбарах гэта рабіць можна.

Якімі заканадаўчымі актамі кіраваліся сябры фарынаўскай участковай камісіі, сцвярджаючы пра магчымасць галасавання аднаго выбаршчыка за іншага ці іншых, застаецца невядомым.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства