viasna on patreon

Віцебск: Назіральнікі не змогуць даведацца пра колькасці прагаласаваўшых датэрмінова

2008 2008-09-27T15:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Датэрміновае галасаванне завяршаецца 27 верасня ў 19.00, а акруговыя камісіі ў гэты дзень працуюць да 14.00. Такім чынам, назіральнікі ў акруговых камісіях будуць пазбаўленыя магчымасці атрымаць 27 верасня звесткі аб датэрмінова прагаласаваўшчых выбаршчыках.

Цэнтральная камісія ў асобе Надзеі Кісялёвай (тэл.: 80172271915) растлумачыла па тэлефоне назіральніку Паўлу Левінаву, што графік працы камісій змяняцца не будзе і што ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам назіральнік не надзелены правам атрымання інфармацыі ад старшыняў камісій, у тым ліку і аб датэрмінова прагаласаваўшых.

Дагэтуль на некаторых участках назіральнікі не могуць атрымаць інфармацыю аб выбаршчыках, занесеных у спісы для галасавання, колькасці атрыманых бюлетэняў і датэрмінова прагаласаваўшых. Асаблівую настойлівасць праяўляюць старшыні ўчастковых камісій №35 і №52 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18. Цэнтральная камісія ў асобе ўсё той жа Надзеі Кісялёвай заахвочвае такія паводзіны старшыняў камісій. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства