viasna on patreon

Маладэчна: “Птушачка” ў патрэбным месцы

2008 2008-09-27T15:28:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне на выбарчых участках ужо каторыя па ліку выбары практыкуецца такая схаваная форма агітацыі, як узор запаўнення бюлетэня. Сэнс у тым, што заўсёды ў гэтым узоры колькасць уяўных кандыдатаў супадае з рэальнай колькасцю сапраўдных кандыдатаў у выбарчай акрузе, а птушачка заўсёды стаіць насупраць таго нумару, пад якім у рэальным бюлетэні ідзе праўладны кандыдат. І на кожных выбарах з гэтай нагоды заўсёды ўзнікаюць канфлікты паміж назіральнікамі і ўчастковымі камісіямі – пішуцца заявы, скаргі, – але на новых выбарах усё паўтараецца наноў. І гэта, нягледзячы на тое, што існуе ўзор бюлетэня, які зацьверджаны ЦВК і знаходзіцца ў зборніку дакументаў  “Выборы депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвёртого созыва”, які ёсць у наяўнасці ва ўсіх камісіях усіх узроўняў. Па словах старшыні адной з участковых камісій, “самапальны” ўзор спускаецца на выбарчыя ўчасткі з Маладзечанскай гарадской акруговай камісіі № 70. Мясцовыя назіральнікі зноў пішуць скаргі...

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства