viasna on patreon

Наваполацк: беспадстаўнае затрыманне моладзевых актывістаў

2008 2008-09-28T10:24:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Наваполацку актывістаў. Нагадаем, што 27 верасня, каля 10 гадзін вечара, у наваполацкай краме “Эканом” былі беспадстаўна затрыманыя чацвёра маладых людзей, сяброў незарэгістраванай арганізацыі “Моладзь БНФ” – Аляксей Трубкін, Міхась Новікаў, Андрэй Галавырын і Вікторыя Штукар.

Затрыманых адвязлі ў Наваполацкі ГАУС, дзе пратрымалі каля трох гадзін. Першапачаткова міліцыянты сцвярджалі, што затрыманыя падобны па апісанні на рабаўнікоў мабільных тэлефонаў. Аднак непаўнагадовую Вікторыю Штукар у РАУС ужо чакаў інспектар па справах непаўнагадовых. Пры асабістым даглядзе ў маладых людзей былі знойдзеныя налепкі і ўлёткі з заклікамі да байкатавання недэмакратычных выбараў.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства