Віцебск: Назіральнікі будуць "назіраць" за сваім начальнікам
На ўчастку № 52 Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі №18 зарэгістравана сем назіральнікаў. Пяцёра -- ад структур улады: гарвыканкам, раённы аддзел адукацыі, райкам прафсаюза, раённы Савет ветэранаў, БРСМ. Двое - ад працоўнага калектыву і прафсаюзнай арганізацыі ТАА "Малако", з працаўнікоў якога і сфармаваная дадзеная ўчастковая камісія. Гэтыя двое будуць назіраць за сваім начальнікам Нінай Шубінай, якая з'яўляецца старшынёй камісіі. На працэдуры опячатвання ўрнаў для галасавання прысутнічала толькі двое з сямі.
Дадзены ўчастак для галасавання размешчаны ў двух пакоях. У першым -- сталы для выдачы бюлетэняў і назіральнікаў. У другім -- кабіны для запаўнення бюлетэняў і ўрна для галасавання. Ні кабіна, ні ўрна, у якую апускаюць бюлетэні, назіральнікам не бачная. Гэта значыць працэс уваходу выбаршчыка ў кабіну, выхаду з яе, апусканне бюлетэня ў ўрну -- па-за кантролем назіральнікаў.
На гэтым участку датэрмінова прагаласавала 41,3% (1084 чал.).
"Праваабаронцы за вольныя выбары"