viasna on patreon

Журналістку не дапусцілі да назіральнікаў

2008 2008-09-28T15:45:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

­Сёння на выбарчым участку № 504 Коласаўскай выбарчай акругі № 106 журналістку недзяржаўнага выдання «Белорусы і рынок» Таццяну Каліноўскую не дапусціл­і пагут­арыць з назіральнікамі.

Каліноўская прад’явіла выбарчай камісіі пасведчанне рэдакцыі і акрэдытацыю пры інфармацыйным цэнтры ЦВК і пажадала падысці да групы назіральнікаў, якія працуюць на ўчастку. Аднак старшыня выбарчай камісіі, дырэктарка беларускай гімназіі № 23 Ніна Балоціна спыніла яе і сказала пачакаць у калідоры — маўляў, яна сама прывядзе да яе назіральнікаў. Праз некаторы час дырэктарка падышла да журналісткі і сказала, што тыя не жадаюць з ёй размаўляць.

Таццяна Каліноўская не верыць, што назіральнікі сапраўды адмовіліся з ёй гутарыць — па яе словах, сярод іх быў прадстаўнік апазіцыйнай Партыі камуністаў Беларускай, які абавязкова пагутарыў бы з прадстаўніком газеты «Белорусы и рынок». Рэальнай прычынай такіх паводзін старшыні камісіі журналістка лічыць нежаданне выносіць на шырокую публіку факт падазрона высокай яўкі на датэрміновае галасаванне па выбарчай акрузе. (Па яе звестках, на суседнім участку яна складала каля 44%).

«Самае крыўднае, што мяне "паслалі" на добрай беларускай мове. Дырэктарка сказала мне: "Даражэнькая, ідзіце адсюль…"», — распавяла Таццяна Каліноўская.

Назіральні­к ад ПКБ Міхаіл Батурыцкі у гутарцы з прэс-службай БАЖ пацвердзіў, што знаходзіцца на выбарчым участку № 504, куды прыходзіла Таццяна Каліноўская.

«Сапраўды, я адмовіўся ад гутаркі з журналісткай, бо не хацеў „выляцець“ з участку, — патлумачыў Міхаіл Батурыцкі. — Мне ўжо зрабілі папярэджанне і забаранілі лічыць колькасць прагаласаваўшых, таму, каб дасядзець да канца, я вырашыў не абвастраць сітуацыю».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства