Віцебск: Пераразлік пры падліку галасоў
Далікатная сітуацыя склалася ў Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19, на выбарчых участках № 21 і № 22. Адзначым, што выбарчы ўчастак № 21 размешчаны ў клінічнай лякарні, выбарчы ўчастак № 22 - у воінскай частцы № 52400. На выбарчым участку № 21 галасы размеркаваліся наступным чынам: Ігар Каныгін - 2, Андрэй Левінаў - 3, Сяргей Сямашка - 148, супраць усіх - 2.
Па выбарчым участку № 22 былі прыведзеныя наступныя лічбы: Ігар Каныгін - 6, Андрэй Левінаў - 5, Сяргей Сямашка - 313, супраць усіх - 10.
Пасля атрымання вынікаў мы наведалі клінічную лякарню. З 10 апытаных 8 чалавек расказалі, што яны аддалі свае галасы за Андрэя Левінава, 2 адмовіліся адказваць на пастаўленае пытанне.
У воінскай частцы вайскоўцы (21 чалавек) растлумачылі, што ўсе яны прагаласавалі за "свайго" дэсантніка Левінава, які праходзіў службу менавіта ў гэтай ваеннай частцы.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"