У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма
Як паведаміў назіральнік Алесь Слабадзін, які назірае на Гарадзішчанскім выбарчым участку № 1 Баранавіцкай сельскай акругі № 7, парушэнні Выбарчага кодэксу РБ пачаліся адразу пры пачатку падліку галасоў. Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Мікалай Грынюк даў загад: адкрыць усе скрыні і высыпаць на стол бюлетэні адразу з усіх скрыняў. Калі наглядальнік запатрабаваў праводзіць раздзельны падлік галасоў, як таго патрабуе заканадаўства, старшыня камісіі адказаў: “Ад нас гэтага не патрабуюць”.
На шасці ўчастках Жлобінскай выбарчай акругі № 40, дзе прысутнічаюць назіральнікі ад ПКБ, камісіі адмаўляюцца праводзіць раздзельны падлік бюлетэняў. Бюлетэні са скрыняў датэрміновага галасавання сябры камісій выкладаюць у агульны стос разам з бюлетэнямі выбаршчыкаў, якія галасавалі ў дзень выбараў і на даму.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”