viasna on patreon

Кандыдата ў дэпутаты ад БНФ забралі ў войска ў дзень «выбараў»

2008 2008-10-01T17:43:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэмакратычнаму кандыдату Віталю Каратышу не далі магчымасці дачакацца вынікаў галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13. Вайсковец тэрміновай службы для ўдзелу ў выбарах атрымаў адпачынак і павінен быў вярнуцца ў частку ў панядзелак, але раніцай у нядзелю Каратыша выклікалі ў ваенкамат і адправілі ў войска.

Нагадаем, Віталю Каратышу 24 гады, ён мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне". Ён паспеў здаць дакументы ў выбарчую камісію літаральна напярэдадні закліку ў войска.

Каратыш паспеў адслужыць месяц у ракетнай частцы ў Асіповіцкім раёне. Пасля таго, як стала вядома, што яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў», кіраўніцтва вайсковай часткі дало яму адпачынак на месяц.

Калі б Віталь Каратыш перамог, туды ён мог ужо і не вярнуцца. Аднак дачакацца вынікаў «выбараў» яму не далі.

"Забралі яго яшчэ ў нядзелю днём, не чакаючы вынікаў «выбараў». Яму адпачынак давалі толькі да 29-га чысла, таму раніцай у нядзелю яму было загадана вярнуцца апранутым у форме. Ён з'явіўся - і ў абед ужо быў у вайсковай частцы", - паведаміў кіраўнік Партыі БНФ у Брэсцкай вобласці Зміцер Шыманскі.

Адзначым, што «дэпутатам» у Лунінецкай выбарчай акрузе стала Ларыса Вершаловіч, што мела мандат «дэпутата» «палаты прадстаўнікоў» 3-га склікання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства