viasna on patreon

Фальсіфікацыя выбараў не зацікавіла пракуратуру

2008 2008-10-10T16:38:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказнаму сакратару аргкамітэта па стварэньні БХД Дзянісу Садоўскаму, які быў кандыдатам ў дэпутаты па 103 Масюкоўшчынкай акрузе, пракуратура адмовіла ў разглядзе скаргаў на парушэньні, зафіксаваныя ва ўчастковых камісіях у дзень выбараў.

Дзяніс Садоўскі на наступны дзень пасьля выбараў даслаў у пракуратуру заявы і акты аб парушэньні Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, складзеныя ім самім і яго даверанымі асобамі ў дзень выбараў.

9 верасьня Садоўкаму былі вернутыя заявы і акты, якія старэйшы саветнік юстыцыі пракуратуры Фрунзенскага раёна Свірыдовіч А.М. палічыў "пададзенымі з парушэньнем усталяваных заканадаўствам патрабаваньняў".

"У звароце я патрабаваў правядзеньня сьледчых мерапрыемстваў па фактах парушэньня выбарчага заканадаўства, прыцягненьня да адказнасьці асобаў, якія зьдзяйсьнялі фальсыфікацыю выбараў і правядзеньня паўторнага галасаваньня. Замест гэтага, яны зрабілі мне звычайную адпіску, што па фармальных прычынах не могуць разгледзець мае скаргі. Беззаконьне адбывалася падчас выбараў, беззаконьне працягваецца і ў пракуратуры", - сказаў Дзяніс Садоўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства