viasna on patreon

Cтаў назіральнікам – атрымай крымінальную справу?

2008 2008-11-11T15:06:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супраць жыхара Гарадоцкага раёна Аляксандра Жыдкевіча, які па ўласнай ініцыятыве стаў назіральнікам на выбарах 28 верасня, распачалася кампанія цкавання. Падчас выбараў чыноўнікі папярэджвалі: “Выбары завершацца 28-га, а табе тут жыць далей”. Што гэта азначае Аляксандр адчуў адразу пасля завяршэння выбарчай кампаніі: для супрацоўнікаў фельдшэрска-акушэрскага пункту в. Бычыха, дзе ён працуе, як і для шмат якіх бычыхінцаў, ён стаў “бэнээфаўцам”.

Пасля выбарчай кампаніі ў стаматолага Бычыхінскага ФАПа ўзніклі непаразуменні з кіраўніцтвам ФАП. Маладому спецыялісту давялося змагацца за належнае захаванне медыцынскіх прэпаратаў.

Вынікам сумленнай пазіцыі Аляксандра Жыдкевіча стала хлуслівая скарга ў Кнізе заўваг ад 15 кастрычніка аб тым, што ў жніўні пацыент быццам бы заплаціў за бясплатнае абслугоўванне. Сваяк адной з “пакрыўджаных” супрацоўніц ФАПа напісаў скаргу быццам бы аб вымаганні маладым лекарам хабару.

Супрацоўнікі гарадоцкай міліцыі зрэагавалі аператыўна. Яны забралі дакументацыю маладога спецыяліста, вядуць гутаркі з пацыентамі зубнога лекара. Нядобразычліўцы імкнуцца скласці сфальсіфікаваную справу супраць спецыяліста, які заявіў аб сваім выбарчым праве, патрабаваў выканання службовых інструкцый на працы і што вельмі не спадабалася, як кіраўніцтву ФАПа, так і нядобрасумленным работнікам установы.

Сёння жа ў Бычысе было выязное паседжанне Гарадоцкага райваенкамата на якім Аляксандру Жыдкевічу, як і ўсім прысутным запаснікам была зроблена дактыласкапія адбіткаў пальцаў без усялякіх тлумачэнняў праў і абавязкаў па працэдуры. Пасля гэтага прадстаўнік гарадоцкай міліцыі забраў у яго пашпарт і загадаў яму чакаць прыезду... нарада міліцыі.

Пра гэтае прававое бязмежжа Аляксандр Жыдкевіч паведаміў у пракуратуру Гарадоцкага раёна. Супрацоўнік пракуратуры параіў яму напісаў пра гэта скаргу.

haradok.belarda.org 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства