viasna on patreon

КДБ папярэджвае ліцэістаў

2008 2008-12-10T09:16:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Васемнаццацігадовых актывістаў Сяргея Сьвірыдава і Артура Зайцава 9 сьнежня наведаў супрацоўнік камітэту дзяржаўнай бясьпекі.


Паводле актывістаў, сябе ён назваў Андрэем. Гутарылі яны зь ім у службовым памяшканьні магілёўскага ліцэю № 7. Там хлопцы вучацца. Свой візыт ён патлумачыў неабходнасьцю папярэдзіць іх пра недапушчальнасьць удзелу ў незарэгістраваных моладзевых арганізацыях.

“За гэта могуць выключыць з навучальнай установы”, — пераказваюць словы супрацоўніка КДБ хлопцы.

“Паводзіў ён сябе карэктна й стараўся падкрэсьліць сваю інфармаванасьць у справах моладзевых дэмакратычных асяродкаў Магілёва і іх мерапрыемстваў. Гутарка доўжылася каля гадзіны. Ці прыйдзе ён яшчэ, не сказаў”, — зазначаюць актывісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства