viasna on patreon

Невыязныя звярнуліся да Лукашэнкі

2008 2008-12-10T13:54:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Акцыя невыяздных распачалася на сталічнай Кастрычніцкай плошчы, сюды прыйшлі пяцёра так званых палітычных невыяздных, гэта Міхась Пашкевіч,  Анатоль Лябедзька, Антон Койпіш, Зміцер Дашкевіч і Франак Вячорка.

Палітычныя актывісты апранулі на сябе шыльды з надпісам “Палітычны невыяздны” і накіраваліся да будынку рэзідэнцыі беларускага прэзідэнта, куды пазней перадалі адмысловы зварот з патрабаваннем дазволіць ім выезд з тэрыторыі Беларусі і скасаваць у нашай краіне сам інстытут палітычных невыяздных.

Вось што па выніках перадачы звароту сказаў Радыё Рацыя лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

- Нас правялі ў офіс, дзе знаходзіліся два чалавекі: начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Буко і спадар Катушкін, начальнік прыёмнай. Мы з імі пагутарылі, яны размаўляць нават пачалі на беларускай мове, вельмі ўсё было так цывілізавана, у такой абсалютна нармальнай форме. Мы ім распавялі пра сітуацыю, сказалі, што мы не хацелі б атрымаць ад іх нейкую адпіску, за подпісам чыноўніка з нейкага Цэнтральнага ці Савецкага раёна, мы сказалі, што гэта палітычная справа, што рашэнне знаходзіцца ў гэтым будынку. Яны паабяцалі, што не будзе такога, што наш зварот некаму пераадрасуюць.

Анатоль Лябедзька спадзяецца, што вынік ад гэтай акцыі ўсё ж будзе і праз пэўны тэрмін яны змогуць спакойна выехаць з тэрыторыі Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства