viasna on patreon

Чарговае затрыманне за распаўсюд «Новага Часу»

2008 2008-12-16T12:24:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У панядзелак у будынку выканкама Ленінскага раёна Мінска ненадоўга затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Змітра Кавалгіна і Кацярыну Шакаль, якія распаўсюджвалі зарэгістраваную ў Міністэрстве інфармацыі незалежную газету «Новы Час».

 

Як паведаміў прэс-службе БАЖ старшыня выканкама АГП Ігар Шынкарык,­ затрыманне маладых людзей адбылося з ініцыятывы кіраўніка справамі выканкама Уладзіміра Ліцецкага. «Менавіта ён выклікаў міліцыю, але супрацоўнікі праваахоўных органаў, даведаўшыся, што газета выдаецца легальна, нават адмовіліся ехаць у выканкам», — сказаў Ігар Шынкарык.

 

Нагадаем: нядаўна за распаўсюд газеты «Новы Час» у Астравецкім райвыканкаме (Гродзенская вобласць) затрымалі і склалі пратакол на Івана Крука — вядомага дэмакратычнага актывіста, аднаго з арганізатараў супраціву пабудовы АЭС на Астравеччыне. Супрацоўнікі райвыканкама склалі акт «аб незаконным распаўсюдзе» газеты і прыгразілі накіраваць дакумент у Астравецкую раённую пракуратру для праверкі дзеянняў сп. Крука.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства