Рашэньне аб прыдатнасьці Івана Шылы для службы ў войску адкладаецца
Медычная каміся, якая мусіць прыняць канчатковае рашэньне, ці прыдатны адзін маладафронтавец Іван Шыла для службы ў войску, ізноў адкладзена.
15 сьнежня намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла мусіў прайсьці апошнюю медычную камісію, на якой медыкі павінны былі вынесьці канчатковы вердыкт, ці прыдатны хлапец для службы ў войску.
Аднак, па незразумелых прычынах камісія была перанесена на тыдзень, а дагэтуль камісія была перанесена зь пятніцы на панядзелак.
За гэты тыдзень Івану Шыле прыйдзецца ў дадатак прайсьці псыхоляга ў Салігорску і Менску.
На думку лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, нясьпешнае прыняцьцё рашэньня аб прыдатнасьці Івана Шылы для службы ў войску зьвязана з тым, што "навярху" ня могуць вызначыцца з канчатковым рашэньнем па гэтым пытаньні.