Супрацоўнікі КДБ шантажаюць маці актывіста
Супрацоўнікі КДБ пагражалі маці маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча адлічэньнем яе сына з унівэрсытэту, калі яна ня выступіць па тэлеканале БТ.
У пятніцу, пасьля затрыманьня актывіста Менскага Маладога Фронту Юльяна Місюкевіча за распаўсюд газэт, супрацоўнікі КДБ, што прыехалі ў апорны пункт на вакзал, патэлефанавалі яго маці і папрасілі сустрэцца. Напалоханая жанчына на наступны дзень прыехала зь Ліды, дзе яна жыве і працуе, у Менск.
На сустрэчы, спадар Пятроўскі, прынамсі так прадставіўся супрацоўнік КДБ, распавёў жанчыне пра небясьпечную грамадзкую дзейнасьць яе сына. Таксама ён апавёў, што можа лёгка дамагчыся, каб яе сына выключылі з фізфака БДУ, дзе навучаецца Юльян Місюкевіч. І адзіным сродкам, каб пазьбегнуць гэтага - ёсьць выступ па тэлеканале БТ з аповядам пра тое, як яе сына залучаюць у "экстрэмісцкую арганізацыю". Супрацоўнік КДБ нават прызначыў чам і месца тэлевізійнай здымкі...Маці Юльяна Місюкевіч адмовілася ад ўдзелу ў гэтай хлусьні.
Нагадаем, што шантаж зьяўляецца крымінальным злачынствам, а таксама амаральным і брыдкім учынкам, бо гуляць на слабых месцах клапатлівых жанчын, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, могуць толькі слабакі.