viasna on patreon

"Дробныя хуліганы” не адмаўляюцца ад маршу

2008 2008-12-18T11:59:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, 18 снежня, у Берасцейскім абласным судзе ў 09.30 пачаўся чарговы разгляд касацыйнай скаргі па справе “Марша дробных хуліганаў”.

Нагадаем, актывіст Руху «За Свабоду» з Берасця, праваабаронца Раман Кісляк сёлета падаў у Берасцейскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця «Марш «дробных хуліганаў». Акцыю планавалася правесці на пешаходнай вуліцы Савецкая ў цэнтры горада, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да масавых фактаў адміністрацыйных затрыманняў і арыштаў актывістаў апазіцыі па абвінавачванні ў дробным хуліганстве напярэдадні значных грамадска-палітычных падзей у краіне. Шэсце было забароненае на падставе рашэння гарвыканкама, паводле якога ўсе масавыя мерапрыемствы павінны праводзіцца на стадыёне "Лакаматыў". Адмову гарвыканкама актывісты апазіцыі вырашылі абскардзіць. Яны сцвярджаюць, што стадыён вызначаны як месца правядзення ўсіх масавых мерапрыемстваў, за выключэннем дэманстрацый і вулічных шэсцяў. Актывісты дэмсіл палічылі забарону парушэннем свайго канстытуцыйнага права на мірныя сходы і вольныя выказванні. Берасцейскія актывісты, якія паставілі свае подпісы ў судовай позве, а іх 19 чалавек, цьвердзяць: гэта ня першая забарона на масавыя акцыі з боку ўладаў Берасця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства