Праз сына апазіцыянера ў маці забралі прыёмных дзетак
У маці асіповіцкага маладафронтаўца Арцёма Дубскага забралі прыёмных дзетак, паведамляе mfront.net. Два гады назад Алена Дубская ўзяла на выхаванне з дзіцячага дому двух дзетак —трохгадовых хлопчыка і дзяўчынку. Штогод жанчына мусіць падаўжаць кантракт на іх выхаванне.
Сёлета жанчыне адмовілі ў падаўжэнні кантракту на падставе таго, што яе родны сын асуджаны па палітычнай справе, ажыццяўляе «антыдзяржаўную дзейнасць».
Некалькі дзён назад дзетак у спадарыні Алены забралі ў дзіцячы дом і вярнуць назад іх будзе нялёгка. Арцём Дубскі быў абвінавачаны ў парушэнні грамадскага парадку 10 студзеня. Хлопцу пакаралі двума гадамі абмежавання волі, без накіравання ў месцы адбыцця пакарання.
У кастрычніку супраць хлопца была заведзеная другая крымінальная справа артыкуле 415 УК РБ (Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).
Арцём папрасіў палітычны прытулак ва Ўкраіне, дзе і знаходзіцца цяпер. Усё гэта суправаджалася цкаваннем хлопца на дзяржаўных тэлеканалах, паведамляе Наша Ніва