viasna on patreon

Суд не задаволіў скаргу аб нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры БНФ

2009 2009-05-21T18:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ. Інтарэсы Партыі БНФ прадстаўлялі адказны сакратар Управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч і сябра Сойму Партыі БНФ Юры Чавусаў. Таксама на судовым паседжаньні прысутнічалі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябры Сойму Вадзім Саранчукоў і Сяргей Мальчык, іншыя актывісты Партыі БНФ і праваабаронцы.

Ход судовага працэсу быў аналягічным таму, які адбыўся некалькі гадзінаў раней падчас разгляду такой жа скаргі ад ГА БНФ "Адраджэньне".

Судзьдзя Гарадзенскага абласнога суду вынесла рашэньне, пакводле якога скарга не падлягае задавальненьню і папярэдняе рашэньне аб нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ застаецца ў сіле.

Уладзімер Лабковіч камэнтуе вынікі суду: "Мы разглядаем гэтае рашэньне выключна як палітычнае. Бачым у ім абмежаваньне партыйнай дзейнасьці ў Гарадзенскай вобласьці. Гэтае рашэньне не грунтуецца на законе. Суд паклаў у аснову свайго рашэньня дакумэнт, які ўступіў у сілу празь некалькі тыдняў пасьля нерэгістрацыі арганізацыі. Гэта кажа пра тое, што мы маем справу не з правамерным рашэньнем суду, а з дыскрымінацыяй, з абмежаваньнем палітычных правоў грамадзянаў".

Рашэньне ў дачыненьні да ГА БНФ "Адраджэньне" будзе аб'яўлена заўтра ў 9:00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства