viasna on patreon

Цэнтрвыбаркам — у адстаўку

2009 2009-09-09T16:46:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jarmoshyna.jpg
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Прэзідыум палітсавета Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) заяўляе аб недапушчальнасці арганізацыі наступных прэзідэнцкіх выбараў дзеючым складам Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Адпаведнае заключэнне было прынята 3 верасня ў сувязі з нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі. У інтэрв'ю расійскім СМІ ён заявіў: "За мяне на апошніх выбарах прагаласавалі, да ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне проста пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а недзе там 80, я не памятаю колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда".

На думку прэзідыума палітсавета АДС, "такія выказванні немагчыма ігнараваць, бо іх аўтарам з'яўляецца чалавек, прызнаны пераможцам на апошніх прэзідэнцкіх выбарах, які ажыццяўляе фактычнае кіраўніцтва краінай".

Прэзідыум палітсавета "патрабуе ад Генеральнай пракуратуры правесці расследаванне паводле факта заявы Лукашэнкі аб фальсіфікацыі вынікаў апошніх выбараў кіраўніка дзяржавы, а таксама ўстанавіць і прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 192 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі".

У Генеральную пракуратуру цяпер таксама рыхтуецца зварот з аналагічнымі патрабаваннямі. Яго павінны падпісаць каля 50 чалавек, якія непасрэдна сутыкаліся з фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства