Да Арцёма Дубскага не даходзіць кожны пяты ліст
Як паведаміла прэс-службе МФ кіраўнік юрыдычнага адзьдзела "Маладога Фронту" Наста Лойка, на свой дзень народзінаў палітвязень атрымаў некалькі дзясяткаў віншаваньняў з "Міжнароднай Амністыі" Велікабрытаніі, Францыі, Нідэрляндаў - амаль усе лісты былі ўскрыты падчас сартыроўкі".
Наста Лойка апавяла асноўныя падзеі, пра якія ёй напісаў паплечнік, зьняволены маладафронтавец Арцём Дубскі, у сваім апошнім лісьце.
"Да Арцёма Дубскага не даходзіць шмат пошты - дакладна вядома, што не дыйшлі 8 заказных і 26 звычайных лістоў. Па нашых падліках, гэта прыкладна кожны пяты ліст. Не дайшлі да яго лісты былога палітвязьня Алеся Баразенкі.
Акрамя гэтага, па словах Арцёма Дубскага, ён нядаўна атруціўся турэмнаю ежаю (хлапец мае язву страўніка - п.р), і лячылі яго...анальгінам!
Вядома, што Арцёма Дубскага абмяжоўваюць у шэрагу правоў там праз тое, што ён мае 2 судзімасьці (за 342 і 415 КК РБ), у тым ліку, і ў магчымасьцях набываць рэчы.
"Але ёсьць і прыемная навіна: калі да студзеня Арцёма Дубскага ня вызваляць, то ў сярэдзіне месяца ён з нявестаю Тацянаю Касянчук плянуюць распісацца ў калёніі", - паведаміла Наста Лойка