Гарадзенская абласная камісія не задаволіла скаргу Рамана Юргеля
Гарадзенская абласная тэрытарыяльная выбарчая камісія разгледзіла скаргу Рамана Юргеля на адмову акруговай камісіі зарэгістраваць яго ў якасці назіральніка і палічыла адмову правамернай.
Р.Юргель быў вылучаны ад Беларускага Хельсінкскага камітэту назіральнікам ў акруговую камісію па Вішнявецкай выбарчай акрузе № 12 і напачатку зарэгістраваны камісіяй. Пазней старшыня камісіі Сяргей Сямашка адмовіў назіральніку ў акрэдытацыі.
Пасля разгляду скаргі праваабаронцы абласная выбарчая камісія даслала яму адказ за подпісам старшыні камісіі Валерыя Саўко, дзе сказана, што акруговая камісія правамерна адмовіла Раману Юргелю.
Такім чынам, Вішнявецкая выбарчая акруга № 12 у Гародні засталася без незалежнага назіральніка.
Раман Юргель абскардзіў рашэнне абласнога выбаркаму ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну Гародні.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”