viasna on patreon

Адзін дзень на ўсё пра ўсё…

2010 2010-03-03T19:20:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 2 сакавіка, у газеце абласной вертыкалі "Мінская праўда" была апублікавана невялікая інфармацыя пад доўгім загалоўкам "Да ўвагі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян".

З тэксту інфармацыі вынікала, што са складу Менскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га  склікання па асабістай заяве выбыў сябра. Хто менавіта  і каго ён прадстаўляў, газета не ўдакладняла, але звярнулася з заклікам да палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян з прапановай пра вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад указанай камісіі.

Неабходныя дакументы, якія, натуральна, трэба было яшчэ падрыхтаваць, прапанавалася прадставіць да 3 сакавіка (!) уключна па адрасу: г.Менск, вул.Энгельса 4-204.

Тыраж газеты абласной вертыкалі складае 13 тысяч асобнікаў. У  Менскай вобласці пражывае, як было сказана ў гэтым жа нумары газеты, больш за 1,41  мільёна жыхароў…

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства