Польска-беларуская група сустрэнецца на будучым тыдні
На будучым тыдні адбудзецца першая сустрэча польска-беларускай групы экспэртаў, якая зоймецца сытуацыяй польскай меншасьці ў Беларусі, - паведаміў кіраўнік польскай дыпляматыі Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы краінаў Вышэградзкай групы ў Будапэшце.
Падчас свайго візыту ў Вугоршчыне міністар Сікорскі размаўляў зь беларускім міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.
Радаслаў Сікорскі: Міністар Мартынаў паведаміў, хто будзе прадстаўляць беларускі бок у згаданай групе. Гэта будзе адзін зь беларускіх міністраў. Я спадзяюся, што мая сустрэча з прэзыдэнтам Лукашэнкам пачынае даваць вынікі, а як будзе на самой справе, толькі акажацца.
-заявіў кіраўнік польскай дыпляматыі.
Польскі бок на сустрэчы будзе прадстаўляць віцэ-міністар МЗС Анджэй Крэмэр.
Нагадаем, узьнікненьне адмысловай польска-беларускай групы экспэртаў гэта вынік сустрэчы Радаслава Сікорскага з Аляксандрам Лукашэнкам, да якой дайшло на мінулым тыдні ў Кіеве.