Гатэль “Crowne Plaza” зноў адмовіў апазіцыі
Круглы стол у пытаннях нацыянальнай бяспекі, які быў запланаваны на сёння ў Мінску – перанесены. Прычына – адмова ў выдзяленні памяшкання на правядзенне сустрэчы. Гатэль “Crowne Plaza” нечакана адмовіў у арэндзе памяшкання.
Хоць адміністрацыя гатэлю не падала прычыну адмовы, але ж усё вядома - гэта не сакрэт палішынэля, але за тое гэта пацвярджае, што нашая партыя моцная, кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
- Гэта для нас сведчанне таго, што ў нас унутры структуры ўсё дастакова добра і моцна, калі б у нас было б зусім у нечым дрэнна, дык улада б садзейнічала. Калі не садзейнічаюць, ставяць нейкія перашкоды, гэта адзначае, што структура наша ўсё ж такі дзеяздольная і можа вырашаць пэўныя функцыі і задачы.
Як паведаміў Анатоль Лябедзка, круглы стол адбудзецца, але ў іншым тэрміне, калі будзе знойдзена памяшканне для правядзення сустрэчы.