Магілёў: Кандыдата ў дэпутаты ад улады вылучылі за 12 хвілін
Сход працоўнага калектыва працоўных РУП “Зелянхоз”, дзе вылучалі праўладнага кандыдата ў дэпутаты, праходзіў у ангары, дзе знаходзяцца вытворчыя памяшканні.
Пра гэта паведамілі праваабаронцам рабочыя гэтага прадпрыемства.
Пад пагрозай растаржэння кантрактаў у працоўны час людзей сабралі ў ангары, дзе ў якасці вылучэнца ад іх працоўнага калектыва прапавалі вылучыць кандыдатуру дырэктара магілёўскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва спадара Дынгалёва.
Праваабаронца Барыс Бухель прыехаў на гэтае прадпрыемства, з мэтай патрапіць на сход працоўных, дзе вылучалі кандыдата ў дэпутаты, але ў актавай залі прадпрыемства нікога не было.
“Я прыехаў недзе у 8-00 раніцы і пайшоў у актаваю залю, але нікога там не застаў, - гаворыць Барыс Бухель, - тады я выйшаў на вуліцу і недзе ў 8-12 рабочыя вялікім натоўпам выйшлі з ангара. Я прыпыніў некаторых з іх і яны мне паведамілі, што сход па вылучэнню кандыдата ў дэпутататы ад іх працоўнага калектыва ўжо адбыўся. Спадара Дынгалёва вылучылі па Алтайскай выбарчай акрузе”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”