viasna on patreon

Віцебшчына: 14 з 25 існуючых сайтаў выканкамаў не змясцілі спісы выбарчых участкаў

2010 2010-03-09T07:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за палову афіцыйных сайтаў выканаўчых камітэтаў на Віцебшчыне не змясцілі спісы ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў з указаннем межаў кожнага ўчастка, месца знаходжання ўчастковай выбарчай камісіі і памяшкання для галасавання. Афіцыйныя сайты, якія выкарыстоўваюць раённыя і гарадскія выканаўчыя органы ўлады ў Віцебскай вобласці для аператыўнага інфармавання насельніцтва пра сваю дзейнасць, не пажадалі распаўсюджваць падобную інфармацыю.

У ліку 14 сайтаў з 25 існуючых, якія не паведамілі ўдзельнікам выбарчага працэсу пра стварэнне выбарчых участкаў, сайты Віцебскага, Аршанскага і Полацкага гарадскіх выканаўчых камітэтаў.

Рашэнні выканкамаў, праўда, былі апублікаваны ў мясцовых дзяржаўных газетах, але многія лічаць гэтага недастатковым, бо значная колькасць выбаршчыкаў выкарыстоўваюць Інтэрнэт для атрымання інфармацыі пра дзейнасць органаў улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства