viasna on patreon

Валер Ухналёў: Улада дэманструе, хто ў хаце гаспадар

2010 2010-03-10T11:10:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uhnaliou_valeryj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя "Справядлівы свет" вылучыла кандыдатамі ў склад участковых выбарчых камісій Менску 15 чалавек, патлумачыўшы такую нешматлікасць тым, што ўвага левых будзе засяроджана на пэўнай працы па агітацыі выбаршчыкаў.

- Мы і не чакалі, што прадстаўнікам дэмакратычных сілаў дазволяць шырока праводзіць працу з выбаршчыкамі, - распавёў Валер Ухналёў, намеснік старшыні партыі "Справядлівы свет". - Ужо на першых этапах выбараў улада паказала, што ніякіх сур'ёзных зменаў у выбарчай практыцы, нягледзячы на прыняцце "ліберальных" паправак у Выбарчы кодэкс, не прадбачыцца. Цяпер урад дэманструе кантроль і магчымасць уплываць не толькі на ход падрыхтоўкі да выбараў, але і на жыццё беларускіх грамадзянаў наогул.

Па словах намесніка старшыні партыі левых, працэс кантролю з боку ўлады адбываецца ў выглядзе "дэмакратычных" рэкамендацый, як і што рабіць правільней і лепш. Урад жадае паказаць, што да пачатку агітацыйнай кампаніі ён будзе кантраляваць абсалютна ўсё.

- Прамое запалохванне кандыдатаў ад дэмакратычных партый і сябраў іх ініцыятыўных групаў - гэта жаданне ўлады прадэманстраваць, хто ў хаце гаспадар, - заўважыў Валер Ухналёў. - Мяркую, што падчас агітацыі выбаршчыкаў цвёрдага кантролю з боку ўлады не будзе, але не будзе і асаблівай свабоды дзеянняў. Нават актывісты апазіцыйных партый будуць дзейнічаць з аглядкай. Мы не зможам данесці да выбаршчыкаў тую інфармацыю, якую хацелася б данесці людзям. І зменшыць існуючы бар'ер не атрымаецца - усё будзе так, як запланавала ўлада.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства