Івана Міхайлава вызвалілі з Жодзінскага СІЗА
https://spring96.org./be/news/32066
2010
2010-03-10T13:38:59+0200
2010-03-10T13:38:59+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/mihailau.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
9 сакавіка адміністрацыя Жодзінскага СІЗА адмовілася вызваліць Івана Міхайлава на падставе таго, што сваякі прывезлі ў Жодзіна толькі выпіску з судовай пастановы аб змяненьні меры стрыманьня, а не завераную копію пастановы. Гэтую пастанову перадалі у Жодзіна толькі сёньня і зараз бацькі вязуць яго дамоў.
Нагадаем, што калегія Мінскага абласнога суду разгледзела касацыйную скаргу верніка Івана Міхайлава, якога 1 лютага пакаралі арыштам на 3 месяцы за ўхіленне ад вайсковай службы. Разгледзеўшы сутнасьць справы суддзя прыйшла да высновы, што следства па справе разгледзела ня ўсе акалічнасці і таму справу вярнулі на перагляд у суд Мінскага раёна новаму суддзю. Прычым, мерай стрыманьня Івану Міхайлаву прызначаная падпіска аб нявыездзе.