viasna on patreon

Мазыр: На акругах, дзе вылучаюцца апазіцыйныя кандыдаты, прадстаўнікі іх партыяў ва ўчастковыя камісіі не ўключаны

2010 2010-03-10T14:55:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 сакавіка адбылося паседжанне Мазырскага райвыканкама па стварэнні ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26-га склікання.

На паседжанні прысутнічала 9 чалавек.

Агульную інфармацыю пра колькасць прадстаўнікоў ад грамадскіх арганізацыяў, палітычных партыяў, працоўных калектываў у складзе камісіяў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вераніка Байкова зачытала ў вельмі хуткім тэмпе. Запіс на дыктафон і фатаграфаванне яна ж перад пачаткам паседжання забараніла.

Пытанне пра тое, як забарона на карыстанне фотаапаратам і дыктафонам падчас паседжання камісіі стасуецца з ч.1 арт.13. Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дзе сказана, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў … ажыцяўляецца адкрыта і галосна, - застаецца адкрытым. Таксама В.Байкова папярэдзіла прысутных на паседжанні прадстаўнікоў ад АГП і Партыі БНФ, што абмеркаванне і пытанні падчас паседжання не прадуглежаныя Выбарчым кодэксам.

Абмеркаванне прадстаўніцтва ад палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў ва ўчатковых камісіях на паседжанні не праводзілася. Было толькі даведзена, што прынцып пра 1/3 дзяржаўных служачых, сябраў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партыяў ўлічаны.  

Пасля паседжання на пытанне, як улічаны прапановы АГП і Партыі БНФ па ўключэнні ў склад камісіяў іх сябраў, Вераніка Байкова назвала толькі двух прадстаўнікоў АГП.

На выбарчых акругах, дзе зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы сябра Партыі БНФ Уладзіміра Целяпуна (Палеская выбарчая акруга №43 у Гомельскі аблсавет і Калектыўная выбарчая акруга №18 у Мазырскі райсавет), сябра АГП Сяргея Лапусты (Катаеўская выбарчая акруга ў Мазырскі райсавет) і беспартыйнага Франака Вячоркі (Станцыйная выбарчая акруга №25 у Мазырскі райсавет) – ніхто ва ўчастковыя камісіі не ўключаны. І нават тыя, хто вылучаўся ў склад камісіі ад партыяў і падмацоўваў сваё вылучэнне шляхам збору подпісаў ад грамадзянаў, як сябра АГП Ігар Валадковіч, таксама ў камісіі ўключаны не былі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства