viasna on patreon

Рагачоўскі раён: на 6 вёсак – адно месца для агітацыі

2010 2010-03-12T07:17:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рагачоўскі райвыканкам дазволіў праводзіць перадвыбарчыя мерапрыемствы па-за памяшканнямі ў вёсках толькі каля дамоў культуры. Аднак на 208 сельскіх населеных пунктаў у Рагачоўскім раёне – усяго 29 дамоў культуры.

Нават калі дадаць да іх 2 існуючыя сельскія клубы, цэнтр культуры і адпачынку ў аграгарадку Ціхінічы, дом народнай творчасці ў в. Курганне, раённы цэнтр рамёстваў у в. Стрэнькі і дом рамёстваў у в. Востраў – усё адно атрымліваецца ў сярэднім толькі адна пляцоўка на 6 вёсак.

Згодна Выбарчаму кодэксу, райвыканкамы павінны вызначыць месцы для масавых мерапрыемстваў з мэтай агітацыі  (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання). Калі хто-небудзь з кандыдатаў пажадае правесці мерапрыемствы ў гэтых месцах, то не трэба атрымліваць дазвол – дастаткова паведаміць мясцовым уладам аб намеры іх правядзення.

Паводле рашэння рагачоўскага райвыканкама № 85 ад 8 лютага 2010 г., у сельскіх населеных пунктах для агітацыйных мерапрыемстваў вызначаны “тэрыторыі, якія прылягаюць да сельскіх дамоў культуры”. Такім чынам, у 173 вёсках, дзе няма дамоў культуры ці іншых падобных устаноў, кандыдаты ў дэпутаты не могуць сустрэцца з мясцовымі жыхарамі, напрыклад, на сельскай вуліцы. Для гэтага трэба прапаноўваць людзям ісці ў іншую вёску на тэрыторыю ля  дома культуры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства