Мазыр: Ваенная пракуратура высвятляе абставіны забароны збору подпісаў
11 сакавіка Уладзімір Целяпун, кіраўнік ініцыятыўнай групы палітжаўнера Франака Вячоркі, быў выкліканы позваю ў Гомельскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру.
Намеснік Гомельскага міжгарнізоннага пракурора падпалкоўнік юстыцыі Чарэднік С.В. патлумачыў яму, што позва звязаная з правядзеннем пракурорскай праверкі па скарзе Франака Вячоркі на забарону камандаваннем в/ч 48964 збіраць подпісы ў падрымку вылучэння У. Целяпуна ў Гомельскі абласны Савет на тэрыторыі вайсковай часткі і Палескай выбарчай акругі №43 у вольны ад службы час. З Уладзіміра Целяпуна былі ўзяты тлумачэнні па сутнасці правадзімай праверкі.
Варта дадаць, што не толькі У. Целяпун уваходзіць у ініцыятыўную групу Ф. Вячоркі, але і жаўнер у сваю чаргу – у ініцыятыўную групу У. Целяпуна.
“Правабаронцы за свабодныя выбары