Фотакарэспандэнтку “Нашай нівы” выклікаюць у міліцыю
https://spring96.org./be/news/32266
2010
2010-03-16T08:50:30+0200
2010-03-16T08:50:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/darashkevich.jpg
Супрацоўнікі міліцыі каля гадзіны спрабавалі прарвацца ў кватэру Юліі Дарашкевіч. Журналістка не адчыніла ім дзьвярэй, але патэлефанавала ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску.
Супрацоўнік міліцыі паведаміў Дарашкевіч, што ў аддзяленьні супраць яе ёсьць два адміністрацыйныя пратаколы. Паводле міліцыянта, іх перададуць у суд 24 сакавіка.
16 лютага Юлію Дарашкевіч затрымалі на Кастрычніцкай плошчы і адвезьлі разам зь некалькімі ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці ў міліцыю. Там іх пратрымалі каля трох гадзінаў і адпусьцілі.
Падчас затрыманьня міліцыянты патлумачылі фотакарэспандэнтцы, што прычынаю яе затрыманьня стаў агрэсіўны напад на супрацоўніка міліцыі ў цывільным.