viasna on patreon

Амбасаду Польшчы ў Беларусі пазбавілі маёмасці

2010 2010-03-16T10:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dom_polski.jpg

Суд Валожынскага раёна адмовіўся разглядаць пазоў амбасады Польшчы ў Беларусі аб вяртанні яе маёмасці, што знаходзіцца ў Доме польскім у пасёлку Івянец.

Пра гэта паведаміла БелаПАН старшыня Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Тэрэза Собаль.

Паводле яе слоў, гаворка ідзе аб вяртанні дыпмісіі мэблі і дываноў, перададзеных у карыстанне першаснай структуры грамадскага аб'яднання пасля яго расколу ў 2005 годзе.

У інтэрв'ю БелаПАН прэс-сакратар амбасады Польшчы Павал Марчук выказаў надзею, што просьба дыпмісіі будзе ўлічана незалежным судом і ён прыме законнае рашэнне.

Нагадаем, на Дом польскі ў Івянцы прэтэндуюць два крылы Саюза палякаў у Беларусі - афіцыйнае, прызнаная беларускімі ўладамі, і незарэгістраваная, якое падтрымліваюць улады Польшчы на чале з Анжалікай Борыс. 8 лютага судовыя выканаўцы зрабілі вопіс маёмасці Дома польскага, выправадзілі з будынка актывістаў неафіцыйнага СПБ.

Сваім рашэннем ад 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў Тэрэзу Собаль вызваліць самавольна Дом польскі ў Івянцы, а 11 сакавіка калегія па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда пакінула ў сіле гэтае рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства