16 сакавіка: хроніка ператрусаў
16 сакавіка каля дзесятка цывільных супрацоўнікаў сілавых структур уварвалася ў офіс сайта Хартыі'97. Яны прад’явілі ордэр на вобыск, які падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці. Сканфіскаваная тэхніка. У дачыненьні да рэдактара сайта Наталлі Радзінай быў учынены гвалт.
Адначасова ператрус прайшоў у рэдакцыі газеты "Народная воля" на працоўным месцы Святланы Калінкінай і на кватэры, дзе пражываюць Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп. Быў канфіскаваны кампутар і флэшка.
Пасьля 17 гадзін ператрус пачаўся на кватэры журналісткі Марыны Коктыш. Быў сканфіскаваны сістэмны блок кампутара, некалькі дыскаў.
Як паведамляе “Хартыя97” позна ўвечары, каля 20-00, ператрус таксама адбыўся на уласнай кватэры, дзе з 2002 года пражываў сам Андрэй Саннікаў.
Сёньня ў 11-00 на Управе БНФ адбудзецца экстранная прэс-канферэнцыя, якую правядуць Андрэй Саннікаў і пацярпелыя ад ператрусаў журналісты.