viasna on patreon

“Вясна” выказвае занепакоенасьць жорскімі ўмовамі ўтрыманьня палітзняволеных на Кубе

2010 2010-03-17T10:49:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cuba1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае сваю занепакоенасьць і заклапочанасьць у сувязі з тым, што 23 лютага 2010 года на 85-ты дзень галадоўкі ў Гаване памёр вядомы кубінскі палітвязень Арланда Сапата (Orlando Zapata), які быў асуджаны да 36 гадоў пазбаўленьня волі за абразу органаў улады, парушэньне грамадзкага парадку і непадпарадкаваньне прадстаўнікам улады.  

Мы лічым, што ягоная сьмерць стала вынікам жорсткіх ўмоваў утрыманьня  ды ігнараваньнем з боку ўлады патрабаваньняў вязьня пра паляпшэньне ўмоваў у месцах зьняволеньня.

Таксама з трывогай адзначаем, што з 24 лютага 2010 г. у горадзе Санта-Клара галадае кубінскі журналіст і псіхолаг Гільермо Фарыньяс (Guillermo Fariñas) з патрабаваньнем вызваліць 26 цяжкахворых палітзьняволеных. Cтан яго здароўя выклікае занепакоенасьць.

З 2 сакавіка 2010 г. галадаюць родныя і паплечнікі віцэ-прэзідэнта партыі “30 лістапада” Марынцы Луго (6 чалавек), якой за тры месяцы зьняволеньня так і не прад’явілі афіцыйнага абвінавачваньня,

Праваабарончы цэнтр “Вясна”  выказвае сваю салідарнасьць з палітзьняволенымі, якіх на Кубе налічваецца каля 200 чалавек (па іншых крыніцах больш за 300) і зьвяртаецца да кубінскіх уладаў з наступнымі патрабаваньнямі:

задаволіць просьбу Гільермо Фарыньяс і тэрмінова вызваліць 26 цяжкахворых палітвязьняў, а таксама аказаць ім належную медыцынскую дапамогу;

задаволіць пасьмяротна патрабаваньне Арланда Сапата і прывесьці ўмовы ўтрыманьня зьняволеных у адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі;

неадкладна вызваліць Марынцу Луго;

вызваліць і рэабілітаваць усіх кубінскіх зьняволеных па палітычных матывах.

 

Ад імя Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства