Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Cаветаў
Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, рэгістрацыя «праходзіць у спакойнай абстаноўцы».
Лазавік нагадаў, што ўсяго кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 25 474 прэтэндэнты. Канкурэнцыя ў Мінскі гарадскі савет дэпутатаў склала 5,4 кандыдата на месца, у абласныя саветы - 1,8, у раённыя - 1,2 кандыдата.
60% прэтэндэнтаў вылучалася шляхам збору подпісаў, 35,2% - працоўнымі калектывамі, 2% - палітычнымі партыямі, астатнія - грамадскімі аб’яднаннямі.
Амаль палова прэтэндэнтаў 44,6% - жанчыны, 6,3% - моладзь да 30 гадоў, 0,1% - грамадзяне Расіі.
Усяго на выбарах павінен быць абраны 21 301 дэпутат у 1 495 мясцовых Cаветаў. Выбары ў мясцовыя Cаветы ў Беларусі пройдуць 25 красавіка.